Правакацыя ў Гродне: АМАП затрымаў Ціханоўскага ВІДЭА
by NN.byУ Гродне АМАП затрымаў блогера Сяргея Ціханоўскага і яго аператара. Затрыманне трапіла ў жывы эфір.
Спачатку ў кадры з'явіліся дзве жанчыны-правакатаркі, якія патрабавалі, каб Ціханоўскі адказаў на іх пытанні. Блогер сыходзіў ад іх, але яны пераследавалі яго.
Неўзабаве з'явіліся двое міліцыянтаў. Адзін з іх пацягнуў Ціханоўскага за руку, людзі кінуліся адбіваць блогера.
У гэтай мітусні нехта штурхануў міліцыянта, ён упаў.
Тут і з'явіўся АМАП, які затрымаў Ціханоўскага.
«Хлопцы, нейкая правакацыя, мы нічога не рабілі», — паспеў сказаць блогер.
Затрыманых адвялі ў мікрааўтобус. Людзі спрабавалі не даць яму з'ехаць, але міліцыі ўдалося звезці блогера. Ён і іншыя затрыманыя знаходзяцца ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Паведамляецца пра 10 затрыманых.
Каля УУС знаходзяцца дзясяткі людзей. Яны патрабуюць адпусціць блогера.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?