Лукашэнка пра Цапкалу: Хай скажа, чаму я яго звольніў. І яму не захочацца ісці на выбары
Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода выказаўся пра патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валера Цапкалу, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў цэлым пакуль што мала ведае людзей, якія вылучыліся. «За выключэннем свайго былога памочніка. Ён, праўда, хітруе. Не гаворыць, чаму яго прэзідэнт звольніў. Але гэта вы ў яго спытаеце — чаму я яго звольніў. Хай шчыра раскажа. І яму потым не захочацца ісці на выбары. Але ён шчыра не скажа. Трэба — скажам, але мы не хочам займацца гэтым кампраматам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?