Лукашэнка пра Ціханоўскага: Шалудзівы. Але мы ведаем, якое ў яго грамадзянства

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з работнікамі Мінскага трактарнага завода адказаў на пытанне аб сваіх магчымых сімпатыях да патэнцыйных кандыдатаў на выбарах, перадае БелТА.
https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/tihanouski-l6hvx.jpg
Фота Надзеі Бужан

«Мужыкі там кіпіш паднялі, дзесьці хтосьці ходзіць, крычыць. Нядаўна мне прэс-сакратар далажыла: міліцыянера абразіў (удзельнік пікету. — Заўв. БЕЛТА), калі яму зрабіў заўвагу. Яны прыязджаюць зухаватыя, на джыпах усе — па 10-12 машын. У чужы горад прыехалі, выстраіліся і пайшлі па плошчах, вуліцах…», — сказаў Лукашэнка, маючы на ​​ўвазе Ціханоўскага.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуў увагу на артыкул у расійскім выданні «Коммерсант». «Гэта нібыта незалежная газета ў Расіі. Але мы ведаем, хто яе фінансуе… Нібыта інтэрв'ю бярэ ў аднаго шалудзівага, інакш на назавеш, які тут ходзіць, крычыць па Мінску больш, ды і ў іншых гарадах. Але мы ведаем, на чыіх машынах ён ездзіць, хто яго фінансуе. Мы ведаем, адкуль ён прыехаў, якое ў яго грамадзянства і іншае… Мы ўсё гэта ведаем. Ды я ўжо гляджу, мне даюць інфармацыю, ужо нашы людзі ўбачылі», — адзначыў Лукашэнка.

«Гляджу на гэты артыкул. І ўжо вушы тырчаць у гэтага чалавека. Ён нават не кандыдат у прэзідэнты, за жонку там дбае. Разумее ж, што за жонку ніхто не прагаласуе ў Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

«Вось «Коммерсант» выбухнуў артыкулам. Паспяшаліся, праўда. Паказалі, адкуль вушы тырчаць. Нават цэлыя рогі. Паспяшаліся падтрымаць. Натуральна, накат на Лукашэнку з ухілам на пандэмію (не так лечым)», — дадаў кіраўнік Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?