Ціханоўскі адказвае Лукашэнку: У мяне адно грамадзянства, іншых ніколі не было

by
Папулярны палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі адказаў на крытыку Аляксандра Лукашэнкі ў яго адрас.

Нагадаем, сёння Лукашэнка выказаўся пра Ціханоўскага. «Мы ведаем, на чыіх машынах ён ездзіць, хто яго фінансуе. Мы ведаем, адкуль ён прыехаў, якое ў яго грамадзянства і іншае… Мы ўсё гэта ведаем. Ды я ўжо гляджу, мне даюць інфармацыю, ужо нашы людзі ўбачылі», — адзначыў Лукашэнка.

https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/cichanouski-5d6gf.jpg
Фота Надзеі Бужан

«Маё прозвішча там не называецца, але намёк на мяне: «Мы ведаем, якое ў яго грамадзянства». Во інфармацыяй валодаюць, во аналітычную работу правялі! У мяне адно грамадзянства, іншых ніколі ў мяне не было. Адносна грошай — у мяне бізнэс з 2005 года, у мяне ёсць грошы», — адказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» Ціханоўскі.

Варта дадаць, што Сяргей Ціханоўскі цяпер добра зарабляе як відэаблогер — на сёння ён адзін з самых папулярных ютубераў Беларусі. Паводле ацэнак экспертаў, да якіх звярталася «Наша Ніва», ад свайго відэаблога і з данатаў ён атрымлівае каля 3000 даляраў за месяц.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?