У Гродне людзям «настойліва рэкамендуюць» насіць маскі
by NN.byЗ улікам эпідсітуацыі эпідэміёлагі настойліва рэкамендуюць жыхарам Гродна і Гродзенскага раёна выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны. Перш за ўсё, гэта выкарыстанне масак. Маска можа быць медыцынская, павязка можа быць бытавой, але прызначэнне яе адно — выкананне бар’ернай функцыі, распавяла выданню «Гродна Плюс» Ірына Тупік, намеснік галоўнага доктара Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
— І медыцынскія маскі, і бытавыя павязкі сваю функцыю выконваюць. Бар’ерную функцыю, ахоўную. Усё ж такі яны абараняюць нашу слізістую ад траплення ўзбуджальніка віруса. Вірус настолькі кантагіёзны — з аднаго боку, з другога боку — вельмі шмат носьбітаў віруса бессімптомных, то-бок мы з вамі не ведаем, у асяроддзі каго мы знаходзімся ў закрытых прасторах, — кажа Ірына Тупік.
У Гродне да масачнага рэжыму «ўшчыльную падышлі», паведамляе «Плюс Плюс». Пакуль спецыялісты толькі рэкамендуюць насіць маскі пры кожным наведванні месцаў масавага збору. У абслугоўванні ў краме, калі пакупнік без маскі, не адмовяць. Але інфармацыйныя аб’явы нагадваюць аб неабходнасці насіць маску і выконваць дыстанцыю, піша hrodna.life.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?