У Чылі 111-гадовая жанчына перамагла каранавірус
by NN.byЖыхарка Чылі Хуана Суньіга стала найстарэйшым пацыентам у сваёй краіне, што ачуняў ад хваробы, выкліканай COVID-19, піша bbc.com.
Хуана Суньіга жыве ў доме састарэлых, дзе была ўспышка каранавіруса. Жанчына таксама атрымала станоўчы вынік на COVID-19. Яшчэ да пандэміі ў яе былі праблемы з дыхальнай сістэмай, аднак хваробу перанесла даволі лёгка: у яе назіралася толькі невысокая тэмпература.
Жанчыну прыйшлося перасяліць у іншую частку будынка, каб ізаляваць. Пацыентка знаходзілася ў ізаляцыі 28 дзён, пасля чаго змагла вярнуцца да звыклага жыцця. У ліпені ёй спаўняецца 112 гадоў.
У Чылі зарэгістравана каля 87 тыс. выпадкаў каранавіруса, памерлі 890 чалавек.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?