Пандэмія ў свеце. ГРАФІКІ за 28 мая
by NN.byПаводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 29 мая ў свеце зарэгістраваныя 5 905 846 выпадкаў каранавіруса, памерлі 362 024 чалавекі.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 768 461 выпадак каранавіруса, а памерлі 103 330 чалавек, з іх 1223 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 438,8 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1067 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 379 тысяч чалавек, 174 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Мексіцы (463), Вялікабрытаніі (377) і Індыі (177).
28 мая ў свеце зафіксавана 116 304 новыя выпадкі — гэта найбольшая колькасць за ўвесь час назіранняў.

За 28 мая зафіксавана 4612 смерцяў ад каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?