SpaceX Ілана Маска ўпершыню запусціць чалавека ў космас. Аднак запланаваны запуск перанеслі
by NN.byКампанія SpaceX Ілана Маска ў супрацоўніцтве з NASA адправіць на МКС двух амерыканскіх астранаўтаў на караблі Crew Dragon. Упершыню на МКС людзі адправяцца на транспарце прыватнай кампаніі. Запуск планаваўся на 27 мая 23:33 па беларускім часе, аднак быў перанесены праз непагадзь.
Экіпаж складаецца з двух астранаўтаў Аэракасмічнага ўпраўлення ЗША — 49-гадовы пілот Роберт Льюіс Бенкен і 53-гадовы камандзір Дуглас Джэральд Хёрлі.
У 2011 годзе ў ЗША закрылі праграму Space Shuttle. З тых часоў Злучаныя Штаты вымушаныя былі браніраваць месцы на палёт да МКС і назад толькі на расейскіх «Саюзах». Гэта першы палёт з амерыканскай тэрыторыі на амерыканскім караблі за апошнія 9 гадоў.
NASA вырашыла не распрацоўваць новы карабель для палётаў на МКС, а арганізавала конкурс сярод прыватных кампаній ЗША. У выніку ў конкурсе перамаглі кампаніі Boeing і SpaceX.
Boeing распрацавала Starliner, а кампанія Ілана Маска — Crew Dragon.
Пры гэтым беспілотны тэст-пілот Starliner быў няўдалым, а беспілотны тэст-палёт Crew Dragon вясной мінулага года прайшоў паспяхова.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?