Віктар Бабарыка: Мы здзейснілі подзвіг — сабралі 50 тысяч подпісаў за тры дні
by ЗПІмаверны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, які цяпер займаецца зборам подпісаў у сваю падтрымку, звярнуўся да прыхільнікаў.
У прыватнасці, Бабарыка падзякаваў усім людзям, якія на працягу двух тыдняў «працуюць за ідэю, недасыпаюць і не даядаюць», сябраў сваёй ініцыятыўнай групы. «Вялікі вам дзякуй», — сказаў Бабарыка.
«Вы ўпісалі яшчэ адну выдатную старонку ў гісторыю Беларусі, можна сказаць, здзейснілі подзвіг. За тры дні вы сабралі больш за 50 тысяч подпісаў», — адзначыў палітык. Гэтыя словы былі сустрэтыя апладысментамі.
Цяпер каманда прэтэндэнта запускае пікеты па зборы подпісаў. «Мы зрабілі групу накшталт «Убера», каб вылічваць людзей, што побач з вамі, каб хутка прыязджаць і збіраць подпісы. Пакуль гэта будзе працаваць толькі ў Мінску, але спадзяемся распаўсюдзіць і на іншыя гарады».
Бабарыка раіць сваім прыхільнікам, калі будуць нейкія праблемы з боку адміністрацыі ці невядомых людзей, проста выклікаць міліцыю.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?