Памёр Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа

by
Не стала Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, сына Якуба Коласа. Пра гэта паведаміў у сацсетках Уладзімір Някляеў. Яму было 94 гады.
https://nn.by/img/w600d4/photos/z_2020_05/29-5_kopiya_0_0-6a5hg.jpg

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1926 года ў Мінску. Беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».

З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?