CityDog.by
Посмотрите на старую квартиру знаменитой белорусской пары. Сюда в гости приходят послы, а однажды был даже принц Омана
В рубрике «Старая квартира» показываем атмосферные минские квартиры, где за каждой вещью – история семьи и нескольких ее поколений.
Десять окон, около 180 «квадратов», женская и мужская половины и очень интересная «начинка». Сегодня заглянули в дом на улице Красной, где живет семейный и творческий тандем писателя, художника, издателя Адама Глобуса и фотохудожника Елены Адамчик.
«Их обязательно нужно сфотографировать»
– У нас ёсць цудоўныя дзверы, якія абавязкова трэба сфатаграфаваць, – обращает наше внимание на главное украшение подъезда и всего дома Адам Глобус. – Яны аўтэнтычныя (стаяць з 1953 года, калі і быў пабудаваны дом), яшчэ адчыняюцца і зачыняюцца – ў Мінску амаль такіх і не засталося. Мабыць, гэта адна з асноўных прычын, чаму кіношнікі – дасталі ўжо – любяць тут здымаць.
Увесь час лезуць і кажуць: «Мы тут будзем здымаць». Да не будзеш ты тут здымаць. І калісьці я ўжо выгнаў адсюль здымачную групу. У нашых і расійскіх кіношнікаў шмат пантоў, бо яны думаюць, што мы глядзім іх паганыя серыялы. Але мы аддаём перавагу амерыканскім і англійскім – магчыма, яны гэтага не ведаюць.
В доме на Красной Адам Глобус живет с 1995 года. Говорит, что планировка квартир здесь специфическая: например, есть большие шкафы для чемоданов – все потому, что изначально этот жилой квартал строился для военных. Поэтому дома делали похожими на общежитие, где ты живешь какое-то время, а потом уезжаешь.
– Тут усё, вядома, было інакш. Мы шмат чаго перарабілі гадоў дзесяць таму, калі быў капітальны рамонт, – отмечает писатель. – Пэўныя змены адбыліся, калі суседзі – яны з’язджалі ў ЗША – прадалі нам сваю кватэру. Яе трэба было рамантаваць, каб зрабіць фотастудыю.
У ёй больш працуе жонка, і, у цэлым, новая кватэра – жаночая палова, а старая – мужчынская. Трэба адзначыць, што наяўнасць у кожнага сваей часткі – гэта вельмі добра. Каранцін перажывём спакойна.
Вот как выглядит женская половина
Фотостудия, в которой побывал настоящий принц
– Гэта яшчэ і гасцёўня, бо, калі да нас нехта прыходзіць, мы збіраемся менавіта тут, – начинает экскурсию Адам Глобус. – Вельмі цікавая размова ў нас атрымалася з прынцам Амана. Як ён да нас трапіў? Адна з натуршчыц маёй жонкі ажанілася з ім (праўда, потым кінула і зараз жыве ў Парыжы) – і яны разам прыехалі да нас у госці.
Любіла сюды прыходзіць і былы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Цяпер часты госць – пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан.
Усе рэчы тут вельмі цікавыя, а некаторыя і вельмі рэдкія. Напрыклад, машынка Singer, якая дасталася ад цешчы, або абраз XVIII стагоддзя каля тумбачкі. На ім намаляваны апостал Павал. Але абраз вельмі сапсаваны некім кепскім рэстаўратарам, які заліў яго алівай так, што ўсё сцягнула. Наўрад ці з гэтым можна нешта зрабіць.
Шмат тут і фотаздымкаў. Большасць з іх зроблена жонкай. Яна у нас фотагеній, аўтар серыі кніг Women of Europe, самая паспяховая з якіх – «Жанчыны Манака». Лена шмат падарожнічае па свеце, усё здымае, асабліва нешта нечаканае. Напрыклад, чэрап каня, які ляжыць зараз у калідоры. Жонка любіць такія рэчы, бо яна біёлаг, кандыдат навук па геранталогіі.
Падабаецца ёй і шкло, як на яго падае святло і як яно ў ім праламляецца. Мне таксама гэта па гусце. Таму тут хапае шкляных вырабаў, асабліва на вакне.
Кабинет фотохудожника с портретом, за который не стыдно
Фотастудыя больш месца натхнення, а вось тут працоўнае месца жонкі, дзе яна сабрала свае любімыя здымкі, карціны, кнігі і абразы.
Вось гэтыя мой цесць – знакаміты стаматолаг Іван Бяляеў, якога нават Святлана Алексіевіч назвала ў сваім артыкуле геніем, – прывёз з Паволжа, дзе знаходзіўся маёнтак Мікалая Карамзіна.
Сярод фотаздымкаў ёсць і памятны для мяне. Вось гэты, каля драўлянай маскі. На ім перакладчыца Вера Маркава са сваім мужам. Яна займалася перакладамі Басё, Сайгё, Бусона, выданне якіх фінансаваў японскі імператар. Ён жа ўзнагародзіў яе ордэнам і прысвоіў званне «Геніяльная руская перакладчыца».
Вера Мікалаеўна нарадзілася ў Мінску і жыла тут да Першай сусветнай вайны. Мы сябравалі, і я нават у нейкай ступені быў яе вучнем.
Дарэчы, малюнак справа – гэта я вельмі даўно, у 1982 годзе, намаляваў жонку. Чаму менавіта так? Заўсёды любіў Пабла Пікаса, таму і зрабіў нешта такое «пікасістае». Увогуле, партрэтаў жонкі я напісаў шмат, і гэты нават някепскі – мне за яго не сорамна.
Кухня, где «живут» пробки
– Гатуе ежу ў нашай сям’і, вядома, жонка, – уточняет писатель, когда мы оказываемся на кухне. – На маю думку, мужчына можа гатаваць толькі ў адным выпадку – калі ён шэф-повар прэстыжнага рэстарана. Таму кулінарыць Лена.
Ёсць у жонкі тут і запасы пробак, якія яна ўвесь час збірае. Я іх перыядычна выкідваю, а яна зноў збірае. Навошта? Шкада, напэўна, бо такая добрая рэч. Але жонка з іх нічога не робіць – яны проста ляжаць. Аднак у іх сапраўды ёсць нейкае жыццё, якое заслугоўвае, каб яго захавалі.
А вот как выглядит мужская половина
Кабинет писателя, который не знает, что такое вдохновение
– Самае маё любімае месца ў кватэры менавіта тут, – отмечает Адам Глобус, начиная экскурсию по своей части дома. – А дакладней, за гэтым пісьмовым сталом. Таму што, напэўна, за ім праяўляецца чалавечнасць, за ім я адчуваю сябе ўласна чалавекам. А яшчэ тут сабраны памятныя і важныя рэчы: мае карціны, фатаграфіі жонкі і сваякоў.
Карціны – гэта постмадэрнізм – розных перыядаў маёй мастацкай дзейнасці. Напрыклад, Якуба Коласа намаляваў у 1979 годзе, калі быў студэнтам трэцяга курса Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Лаўровыя лісты прыляпіў сапраўдныя, але задуму не ацанілі: мне паставілі два балы за здзек над вобразам класіка. Аднак я нічога не стаў мяняць.
Дарэчы, калі прынц Амана ўбачыў гэты партрэт, то падумаў, што гэта Сталін. Бо вельмі на яго падобным паказаўся прынцу наш народны паэт.
А вось так я бачыў савецкага сучасніка: чалавек у цёмных акулярах і ў масцы, які не можа нічога сказаць. Вечна актуальны вобраз. Цяпер таксама. Асабліва маска.
Зараз у асноўным я раблю малюнкі невялікага памеру, таму што яны лепш за ўсё прадаюцца. Замест таго, каб набыць вялікае палатно, пакупнікі бяруць па пяць такіх карцінак. Кожная з іх незалежна ад якасці каштуе 100 еўра. Таму кожны дзень я стараюся зрабіць па малюнку. Колькі на гэта патрэбна часу? Колькі ты мне яго дасі. Я ўпішуся ў любое «акно».
– Откуда черпаете вдохновение?
– Я не ведаю, што гэта такое. Быў такі Мікеланджэла, які сказаў, што трэба заўсёды працаваць, бо натхненне як прыйдзе, так і сыдзе. І я ведаю, як працаваць.
Дарэчы, у пісьменніцкай працы мне дапамагаюць здымкі сваякоў. Напрыклад, у рамане «Дом» ёсць глава амаль пра кожнага з родзічаў, фота якіх тут вісяць. І калі ты на іх глядзіш, то з’яўляецца адчуванне, што табе расказваюць нейкую гісторыю. Ты пачынаеш яе ўспамінаць і запісваць. Таму для мяне важна, каб тут былі гэтыя фотаздымкі.
Спальня с библиотекой, «эгоистом» и подарком от поклонницы
Бібліятэка з’явілася ў спачывальні невыпадкова. Як усе нармальныя людзі, я чытаю перад сном, седзячы вось тут, на фатэлі. У мяне ёсць настольная лямпа, і калі мне не спіцца, то нават пасярод ночы ўстаю і чытаю.
Я вельмі люблю кнігі. Ёсць такія, якія «разбіраю» па некалькі старонак на працягу 30 гадоў. Бо я не веру, што магчыма хутка прачытать і зразумець, напрыклад, раман Джэймса Джойса «Уліс». Не ведаю ні аднаго чалавека – акрамя сваёй жонкі, – які б нават прачытаў яго цалкам і зразумеў. Або Біблію.
Зараз я чытаю «Дваццаць чатыры Насрэддзіны». Гэта зборнік анекдотаў, сабраных у 24 краінах, галоўны герой якіх – Насрэддзін. Мне б хацелася зрабіць нешта падобнае, толькі наша, беларускае. Галоўнай дзеючай асобай будзе Дураціла, пра якога і напішу анекдоты.
А вось у гэтым зборніку можна ўбачыць, як перакладаюць мяне на японскую мову. Гэта сусветныя хайку – жанр японскай паэзіі, невялікія двух- або трохрадкоўі. Я пішу хайку з 1982 года, калі пазнаёміўся з Верай Маркавай. Таму і лічу сябе яе вучнем.
Дарэчы, гэту статуэтку мне падарыла Вера Мікалаеўна. І не проста так. У кожнага народа ёсць свой любімы паэт. У нас, напрыклад, Багдановіч, а ў японцаў – Такубоку Ісікава. Ён пражыў 26 гадоў і таксама памёр ад сухот. Маркава яго перакладала. І вось аднойчы ў Маскву прыехала сястра Такубоку і падарыла ёй гэту самую статуэтку, якая потым трапіла да мяне.
Ёсць тут і падарунак ад прыхільнікаў таленту. Вось гэта падушка. Яе з маёй карціны «Сустрэча Марыі і Лізаветы» – я напісаў некалькі варыянтаў, і гэты ў мінулым годзе быў на выставе ў Пекіне – зрабіла сяброўка жонкі. Зараз яна жыве ў Маскве, да нас прыязджае ў госці. І вось у адзін са сваіх візітаў яна і падарыла нам гэту падушку.
У нашей рубрики «Все дома» теперь есть отдельные паблики: в Instagram и Telegram. Заходите посмотреть!
Гостиная с кухней, где раскрываются секреты
Конечным пунктом нашей экскурсии становится гостиная, совмещенная с кухней. Когда-то это были две комнаты, которые объединили в одну, потому что хозяевам квартиры хотелось больше свободного пространства. Как видите, здесь его достаточно, а вот мебели и декора – минимум.
– Пасля інстытута і падчас вучобы там я шмат працаваў на рэстаўрацыі, – рассказывает Адам Глобус. – А калі ты бярэшся за рэстаўрацыю, то павінен ахвяраваць на яе ўсё жыццё. Шмат хто так і зрабіў, а іх потым яшчэ і зняважылі, сказаўшы, што яны зрабілі лайно.
Я не быў гатовы ахвяраваць на рэстаўрацыю сваё жыццё, хоць і прысвяціў яго значную частку на прафесійныя «рамонты». Таму кватэру рамантуе жонка, калі трэба. А ўлічваючы, што архітэктура, як і расліна, жывая, дагляду і рамонту яна патрабуе ўвесь час.
Вядома, нешта захоўваецца і ў нязменным выглядзе. Як, напрыклад, ляпніна – яна арыгінальная, з часоў пабудовы дома. Мы яе захавалі, а некаторыя збілі, бо не разумеюць, што ляпніна хавае крывізну, робіць вуглы роўнымі.
Але ўсё, на жаль, захаваць нельга. Таму я вельмі ганаруся нашымі аўтэнтычнымі дзвярыма ў пад’езд, якія атрымалася зберагчы. Ды і заўсёды знойдзецца тое, што захочацца зрабіць для сябе ў кватэры. Для мяне гэта балкон. Бо раней я ўвесь час жыў у кватэрах з балконамі, а тут няма.
Я з-за гэтага перажываю і ўжо даўно выношваю ідэю зрабіць яго, каб можна было выйсці і ўдыхнуць свежае паветра.
Фото: Павал Хадзінскі для CityDog.by.