Літва адкрые межы для краін, дзе каэфіцыент каранавіруса не вышэйшы за 25. А ў Беларусі ажно 140

by
https://nn.by/img/w880d4/photos/z_2020_05/karantinas-vilniuje-84245429-icqqi.jpg
Delfi.lt

Каранцін у Літве працягнуты да 16 чэрвеня, піша Delfi.lt.

Таксама з пачатку чэрвеня будзе дазволена прыбыццё з тых краін, дзе ўзровень заражэння інфекцыяй за апошнія два тыдні не перавышаў 25 выпадкаў на 100 тыс. жыхароў. Такім людзям не трэба будзе ізалявацца на два тыдні.

У Беларусі гэты паказчык пакуль складае амаль 140 на 100 тысяч жыхароў.

Г.зн у ідэале павінна быць не больш за 150 выпадкаў у дзень. У Беларусі з 6 мая штодня фіксавалася больш за 900 выпадкаў. 12 мая было 967, 17 мая — 969. Толькі сёння паводле афіцыйнай статыстыкі зафіксавана 897 выпадкаў.

Спіс краін будзе публікаваць міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга кожны панядзелак.

На гэты спіс зараз могуць прэтэндаваць Ісландыя, Славенія, Грэцыя, Харватыя, Кіпр, Нарвегія, Венгрыя, Швейцарыя, Чэхія, Аўстрыя.

Так, у Аўстрыі ўчора ўвогуле было 18 новых выпадкаў, у Швейцарыі — 15, Чэхіі — 48, Нарвегіі — 19, Венгрыі — 15, Грэцыі — 10. У Эстоніі — 10, а Латвіі ўвогуле 4.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?