Пайшоў з жыцця Арнольд Міхневіч
by NN.byПрафесар-мовазнаўца Арнольд Міхневіч пайшоў з жыцця ў 84 гады. Гэта адбылося ўначы 23 мая ў Кёльне, дзе ён жыў каля сваіх дзяцей.
Прафесар Міхневіч працяглы час хварэў.
Пра ягоную смерць «Нашай Ніве» паведамілі яго блізкія.
Арнольд Міхневіч нарадзіўся ў Мінску, скончыў Гомельскі педагагічны інстытут, займаўся семантыкай і сінтаксісам, стаў доктарам філалагічных навук.
Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.
Пісаў таксама пад творчым псеўданімам Януш Няміга.
Пахаваюць прафесара 10 чэрвеня ў Кёльне.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?