У Мінску хітры махляр падманваў даверлівых таксістаў
by NN.byУ міліцыю звярнуўся кіроўца таксі: ён паведаміў, што кліент яго падмануў і не аплаціў паездку.
Таксіст прывёз кліента па адрасе, але той паведаміў, што гэта не канчатковы пункт прызначэння. Мужчына растлумачыў, што зойдзе да знаёмага, каб забраць пазычаныя грошы і вернецца. За чаканне кліент паабяцаў добрую аплату. У той жа час ён папрасіў у таксіста грошы ў суме 150 рублёў, якія паабяцаў вярнуць па вяртанні. У выніку таксіст аддаў 150 рублёў і стаў чакаць. Канечне, нікога не дачакаўся.
Аднак махляра хутка злавілі. Ім аказаўся 48-гадовы жыхар сталіцы. Раней ён таксама здзейсніў аналагічны ўчынак: папрасіў у іншага таксіста 150 рублёў і не вярнуў. А яшчэ ў аднаго кіроўцы таксі выкраў 100 рублёў з бардачка машыны, пакуль той адвярнуўся.
Мужчына змешчаны ў ізалятар. Вядома, што раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?