«З 30 мая многае зменіцца»: Польшча адмяняе пагалоўны масачны рэжым, адкрывае крамы і цырульні

https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/marawiecki200513-vw5us-hbkgg.jpg

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду прэм'ер-міністр Рэспублікі Матэвуш Маравецкі, піша ТАСС.

«З 30 мая многае зменіцца», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што ў першую чаргу змяняецца правіла па нашэнні масак. «Насіць маскі не абавязкова з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі [у два метры]», — указаў кіраўнік урада. «Гэта тычыцца як адкрытай прасторы, так і закрытай, калі плошча дазваляе захоўваць дыстанцыю», — зазначыў прэм'ер, падкрэсліўшы, што «ў крамах, у грамадскім транспарце, у кінатэатрах маскі застаюцца».

Па словах Маравецкага, з суботы здымаецца абмежаванне ў гандлі. У крамах больш не будзе ліміту пакупнікоў, заснаванага на плошчы гандлёвай кропкі. Дазваляецца таксама правядзенне масавых мерапрыемстваў на адкрытай прасторы з удзелам да 150 чалавек.

«У пачатку пандэміі мы выбралі складаны метад закрыцця межаў і абмежаванні кантактаў», — указаў Маравецкі, падкрэсліўшы, што гэта дапамагло значна абмежаваць распаўсюджванне каранавіруса і колькасць смерцяў.

«Цяпер мы знаходзімся ў іншай сітуацыі», — указаў ён, патлумачыўшы, што цяпер сістэма аховы здароўя гатовая аказваць дапамогу заражаным.

Таксама ўлады прынялі рашэнне з 6 чэрвеня аднавіць працу кінатэатраў, тэатраў, а таксама фітнэс-клубаў і басейнаў.

За ўвесь час у Польшчы каранавірусам заразіліся 22 303 чалавекі, памерлі 1025.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?