У Смаргонях сабака зашчаміў лапу. Ратавальнікі прыйшлі на дапамогу ФОТАФАКТ
by NN.byЗдарэнне адбылося раніцай 26 мая. Раніцай мясцовы жыхар звярнуўся па дапамогу да ратавальнікаў. Сітуацыя была нестандартнай. Суседзі сышлі на працу, а іх сабака жаласна скуголіў на падворку. Падышоўшы бліжэй, мужчына ўбачыў, што лапа чацвераногага захрасла паміж металічнымі мацаваннямі брамы. Самастойна дапамагчы не ўдалося, піша 112.by.
![https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/0_02_05_f46fd8c757c1d3148792ed8078fc536ac8d121bd5993bd7e6abcfff02d11f310_7214e878-2ihgp.jpg https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/0_02_05_f46fd8c757c1d3148792ed8078fc536ac8d121bd5993bd7e6abcfff02d11f310_7214e878-2ihgp.jpg](https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/0_02_05_f46fd8c757c1d3148792ed8078fc536ac8d121bd5993bd7e6abcfff02d11f310_7214e878-2ihgp.jpg)
Нягледзячы на тое, што выратаванне жывёл не ўваходзіць у абавязкі работнікаў службы выратавання, байцы МНС не змаглі застацца абыякавымі і паспяшаліся на вуліцу Кірава. З дапамогай гідраўлічнага інструмента расціснулі металічны завес і вызвалілі лапу сабакі. Усё завяршылася добра, ветэрынарная дапамога выратаванаму не спатрэбілася.
![https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/1-jpg-9qnub.jpg https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/1-jpg-9qnub.jpg](https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/1-jpg-9qnub.jpg)
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?