Як пры моцным каралю Рэч Паспалітая аслабла: новая «Наша гісторыя»
by NN.by«Кароль, які мог сагнуць падкову», «За караля Саса еж, пі і папушчай паса». Аўгуст ІІ Моцны стаў манархам-міфам. Але, калі адкінуць легенды, які след пакінуў у нашай гісторыі чалавек, 350-гадовы юбілей з даты нараджэння якога мы сёлета адзначаем? Што прынесла і да чаго прывяло яго кіраванне? Вось цэнтр рэфлексіі новага нумара «Нашай гісторыі» ў бліскучым выкананні Кірыла Карлюка.
І турыстычныя кірункі гэтым разам, вядома ж, Дрэздэн. А «наша страва» — мяса ў кісла-салодкім соусе па-саксонску.
Калі браць іншыя тэмы, то вялікім адкрыццём для рэдактараў стала тое, як піша Цімох Акудовіч. Шмат хто ведае яго як выдатнага гіда, а тут ён напісаў артыкул — пра «князёў» Святаполк-Мірскіх, ліцвінаў, якія сталі абаронцамі «Рускага свету».
Выдатны беларускі гісторык і сацыёлаг Павел Церашковіч перабірае вынікі перапісу 1857 года і яго парадоксы. Калі б матэрыялы таго «Прыходскага спіса» набылі той жа статус, што перапіс 1897 года, цалкам магчыма, што наша радзіма мела б іншую назву і межы.
Асочнікі. Ведаеце, хто гэта такія? Чытайце артыкул доктара гісторыі Алеся Белага.
Традыцыйны беларускі кветнік — які ён быў? Марына Яўсейчык расказвае пра знаходкі спецыялістаў мінскага Батанічнага саду.
Авіяцыя БНР — была і такая задума 100 гадоў таму. Пра яе расказвае Ілля Вярбіла.
«Па вуліцах зубры хадзілі…» Разгадка прыроды: з чым былі звязаныя незвычайныя міграцыі зуброў у 1970-1980-я?
І гэта яшчэ не ўсё, што маем у майскім нумары:
Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.
Чытайце таксама: Падпіска анлайн: атрымайце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»
Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.
Падпіска на месяц каштуе 5,11 рубля, на паўгода — 30,66 рубля. З улікам росту цаны ў розніцу за паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.
А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:
Мінск
Symbal.by (пр. Машэрава, 18)
«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці 58)
«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)
Філія «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46
Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45
«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б
«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)
ды іншыя
Поштай ці з дастаўкай на дом
вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.
Гродна
«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)
ды іншыя
Брэст
«Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)
ды іншыя
Гомель
«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45)
Віцебск
«Светач» (вул. Кірава, 10)
ды іншыя
Магілёў
«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)
ды іншыя
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).
Баранавічы
«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)
Маладзечна
«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7)
Ліда
«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33)
Наваполацк
«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145)
«Усход» (вул. Кірава, 4)
Пінск
«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)
Вільня
Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы
Варшава
Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska)
Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
Падпісны індэкс 00469
Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.
Якія прынцыпы часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?