Сябры Рыгора Кастусёва за 2 гадзіны сабралі грошы на ягоны штраф за акцыі супраць «паглыблення інтэграцыі»
by NN.byСтаршыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў 26 мая ў фэйсбуку, што праблема з аплатай ягонага штрафу за акцыі пратэсту вырашаная: сябры за дзве гадзіны сабралі грошы, аплацілі штраф і збор аддзелу прымусовага выканання.
Раней за нявыплату штрафаў судовыя выканаўцы наклалі абмежаванні на выкарыстаньне аўтамабіля і гаража старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшлі ў снежні. Кастусёў быў аштрафаваны на 810 рублёў. Акрамя таго, пасля пачатку выканаўчай вытворчасці яму трэба заплаціць яшчэ 10% штрафу. Агульная сума запазычанасці — 891 рубель.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?