Намеснік міністра сказаў, што захворванне на каранавірус у некаторых рэгіёнах зніжаецца. Вось толькі лічбы не назваў

by
https://nn.by/img/w870d4/photos/z_2020_05/000023_1590510685_392375_big-gsbci.jpg

Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БЕЛТА.

Раней за ўсё ў звычайны рэжым працы пачалі вяртацца ўстановы аховы здароўя, арыентаваныя на пацыентаў з каранавірусам, у Віцебскім рэгіёне. Нядрэннае становішча і ў Магілёўскай вобласці, адзначыў першы намеснік міністра.

«Быў рост захворвання ў Брэсцкай вобласці, прытым практычна па ўсіх буйных гарадах, але захворванне таксама ідзе на спад.

У Гомельскім рэгіёне ёсць некаторыя пытанні. Я заўтра туды выязджаю, нашы спецыялісты там таксама папрацавалі, міністр нядаўна быў», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Сітуацыя ў абласцях знаходзіцца пад кантролем кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя. «Мы трымаем сітуацыю на ручным кіраванні, у першую чаргу для аказання кансультацый і метадычнай дапамогі», — дадаў першы намеснік міністра.

Беларусь ці не адзіная краіна Еўропы, дзе не называецца лічбы захварэлых па рэгіёнах (апошні раз па абласцях агучвалася ў красавіку). У той жа Літве і Эстоніі прыводзіцца не толькі падрабязная статыстыка па кожным раёне, але нават па ўзроставых групах. Існуюць спецыяльныя анлайн-мапы, дзе кожны ахвотны можа паглядзець падрабязную інфармацыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?