Байдэн назваў Трампа «поўным дурнем». За тое, што не носіць маску

by

Кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі і былы віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн назваў дурнем цяперашняга амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, які не носіць медыцынскую маску на фоне пандэміі COVID-19 і жартуе з гэтай нагоды. Пра гэта Байдэн заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.

https://nn.by/img/w600d4/photos/z_2020_03/biden200318-fnoac.jpg
Фота з інстаграма Джо Байдэна

«Ён дурань, поўны дурань, што так кажа», — сказаў Байдэн, патлумачыўшы, што мае на ўвазе тое, што вядучыя дактары ўсяго свету раяць насіць маску ў месцах збору людзей.

«Прэзідэнты павінны кіраваць, а не займацца глупствам і паказваць ілжывую мужнасць», — дадаў Байдэн, адзначыўшы, што такая пазіцыя «каштуе людзям жыцця».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?