Эксперты: спажыванне нафты ў свеце ўпадзе на трыльён даляраў
by NN.byВыдаткі спажыўцоў на нафту ў выніку каранцінных мер ва ўсім свеце скароцяцца ў 2020 годзе на $1 трлн — да $2,5 трлн, піша Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) у сваёй справаздачы па інвестыцыях у энергетыку, паведамляе tass.ru.
Каранавірус выклікаў беспрэцэдэнтнае падзенне інвестыцый у энергетыку ва ўсім свеце ў першай палове 2020 года. Яшчэ да ўспышкі новай інфекцыі эксперты МЭА чакалі, што ўкладанні ў энергетычным сектары ў 2020 годзе вырастуць на 2%, што магло б стаць самым прыкметным ростам інвестыцый з часоў крызісу 2014 года. Аднак з-за пандэміі інвестыцыі ўпалі беспрэцэдэнтна, на 20%, ці $400 млрд у параўнанні з 2019 годам.
«Паводле нашых ацэнак, выдаткі спажыўцоў на нафту ўпадуць больш як на 1 трлн даляраў у 2020 годзе, тады як паступленні ў электраэнергетычным сектары знізяцца толькі на $180 млрд, што шмат у чым будзе выклікана ростам неплацяжоў», — лічаць у МЭА.
Непасрэдна інвестыцыі ў нафтагазавы сектар ўпадуць на 32%, ці амаль на $250 млрд, інвестыцыі ў вугальнай прамысловасці — на 15%, ці амаль на $20 млрд. У цэлым сусветная энергетыка недалічыцца 20% інвестыцый ад узроўню мінулага года, яны знізяцца да $1,5 трлн.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?