Кіраўнік «Пятага элемента» год жыў у эміграцыі, пакуль на кампанію была заведзена крымінальная справа
Летась Андрэй Балабін займаў 68-е месца ў рэйтынгу паспяховых і уплывовых бізнэсменаў Беларусі.
Падчас расследавання крымінальнай справы супраць кампаніі «Патыё» («Пяты элемент») яе кіраўнік Андрэй Балабін амаль год жыў у эміграцыі.
«Я з'язджаў у камандзіроўку, цяпер я ў Беларусі», — сцісла пракаментаваў гэтую інфармацыю для «Нашай Нівы» сам Балабін.
Балабіну 49 гадоў. Летась займаў 68-е месца ў рэйтынгу паспяховых і уплывовых бізнэсменаў Беларусі.