Ярмошына пра планы пасля адстаўкі: Буду чакаць сыходу з жыцця

У інтэрв'ю агенцтву БелаПАН 67-гадовая старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала, чым будзе займацца пасля сыходу з пасады. Яна мяркуе, што прэзідэнцкія выбары — апошняя кампанія, ходам якой яна будзе займацца.

by
https://nn.by/img/w720d4/photos/z_2020_05/lidiya_ermoshina_20170208_bur_tutby_phsl_-9749-o4ykn.jpg
Лідзія Ярмошына. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

«А ў вас якія планы пасля таго, як завершыцца такі вялікі этап у вашым жыцці?» — спытала журналістка Таццяна Каравянкова.

«Як і ва ўсіх — чакаць сыходу з жыцця. Падарожнічаць з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. І ўсе мае падарожжы, хутчэй за ўсё, будуць у два месцы — Бабруйск і Калінінград», — адказала Ярмошына.

У Бабруйску і Калінінградзе жывуць яе сяброўкі. Абодва шлюбы Ярмошынай скончыліся разводамі, адзіны сын сышоў з жыцця ў 40 гадоў.

***

Лідзія Ярмошына

Нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975-­1987 працавала юрыскансультантам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987­-1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988-­1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. У 1992-­1996 — сябра ЦВК, з 1996 — старшыня ЦВК.

Ніводныя выбары, арганізаваныя ёй, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Чытайце таксама:

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Ярмошына: Я сышла, як сыходзяць мужыкі — пакінула мужам кватэры

Ярмошына: Я лічу сябе рускім чалавекам

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?