У Маладзечне медык у ахоўным касцюме дапамог качцы з малымі качанятамі перайсці дарогу ВІДЭА

by
https://nn.by/img/w583d4/photos/z_2020_05/159039707711014-3-5t4db.jpeg

Відэа выратавання качанят з'явілася сёння адразу ў некалькіх пабліках у сацсетках, піша kraj.by.

Мяркуючы па колькасці каментароў і лайкаў пад ролікам «Місія па выратаванні ў Маладзечне», ён ужо паспеў многіх скарыць. Маладзечанскія медыкі ратуюць не толькі людскія жыцці.

Як бачна на відэа, мужчына ў ахоўным касцюме дапамог качцы з качанятамі перасекчы ажыўленую праезную частку. Медык заставаўся на дарозе да тых часоў, пакуль апошняя качаня не ускараскалася на бардзюрны камень і не далучылася да сваёй сям'і.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?