Пляма каранавіруса ў Дрыбінскім раёне. Памерла пенсіянерка
by Зміцер ПанкавецУспышка захворванняў на каранавірус зафіксаваная ў вёсцы Пудаўня Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. На мінулым тыдні там памерла 70-гадовая пенсіянерка Лізавета П.
Мясцовыя жыхары расказалі «НН», што тэст на «карону» ў жанчыны быў станоўчым. Прыкладна тыдзень таму яе шпіталізавалі ў Магілёў, амаль адразу жанчына трапіла на апарат ШВЛ. У выніку арганізм не справіўся.
У Пудаўні нам расказалі, што спадарыня Лізавета часта хварэла, у яе было не самае крэпкае здароўе, у прыватнасці — цукроўка. Плюс да ўсяго яна дастаткова позна звярнулася па медыцынскую дапамогу, доўга хварэла дома. Спадзявалася, што гэта прастуда і хутка яна адступіць.
У Пудаўні Лізавета П. жыла адна. Яе дзеці жывуць у Магілёве.
Усяго ў Пудаўні зафіксавана як мінімум чатыры выпадкі захворвання на каранавірус. У астатніх хвароба праходзіць у лёгкай форме, рызыкі для жыцця няма.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?