Павел Белавус у эмацыйным ВІДЭА расказаў, колькі падаткаў летась заплаціў Symbal.by
by NN.byСвой відэазварот Павел Белавус, дырэктар кампаніі Symbal.by, пачаў з таго, што агучыў, колькі падаткаў сплаціла яго кампаніі ў бюджэт за 2019 год — 150 тысяч рублёў.
Удзячнасці ад дзяржавы за свой унёсак у агульны дабрабыт бізнэсмен не адчуў — атрымаў у адказ штрафы, некалькі праверак, запалохванні, забароны мерапрыемстваў.
«Давайце не проста сядзець на кухнях і бурчаць. Прыйшоў час рабіць учынкі!» — заклікае Павел Белавус.
У відэа ён раіць, што ў сілах кожнага зрабіць, каб «словы ўсіх незадаволеных беларусаў пераўтварыліся ў моцны і смелы голас шматмільённага народа».
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?