Лукашэнка пра апанентаў на выбарах: Мы не выскачылі з-пад плінтуса, як многія
Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка на нарадзе з Качанавай, Сергеенкам, Ордай і Шэйманам, піша БелТА.
«Мы павінны арганізаваць гэтыя выбары дастойна. Не таму, што я хачу такім пухнатым выглядаць. Справа ў тым, што нам не трэба дрэнна арганізоўваць выбары. Людзі нас бачаць пастаянна. Мы не выскачылі з-пад плінтуса нечакана, як многія. Недзе былі — бах, цяпер павылазілі ўсе і абяцаюць з верталёта па Беларусі раскідваць грошы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы гэта праходзілі. Грошы трэба ў Беларусі зарабляць найцяжкай працай, іншага не дадзена. Больш будзеш працаваць — больш заробіш. З верталёта ніхто не скіне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы пра працэс збору подпісаў, Лукашэнка адзначыў, што колькасць кандыдатаў залежыць толькі ад саміх грамадзян. «Нават калі ўсе 15 будуць кандыдатамі, ну і што, людзі так вырашылі. А на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, як галасаваць», — адзначыў беларускі лідар.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?