«Адзваніліся Качанавай, што пытанне закрыта»: Полацкія медыкі таксама паскардзіліся ў АП на няправільны разлік прэмій, але ім нічога не даплацілі

by

Стала вядома, што і медыкі Полацкай станцыі хуткай дапамогі скардзіліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з прычыны няправільна, на іх думку, налічаных прэмій за работу з пацыентамі з каранавірусам.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал HARBACEVIČ.

Як стала вядома «Нашай Ніве», такі зварот сапраўды быў — медыкі падпісаліся пад лістом, сэнс якога зводзіўся да таго, што яны не адчулі абяцаных надбавак за работу з каранавірусам.

https://nn.by/img/w924d4/photos/stock/_10_bun_nn_20200422-8376-ox3za.jpg
Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Далей прыводзім гісторыю са словаў галоўнага доктара Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Аляксандра Стомы:

«Яны трактавалі са свайго гледзішча ўказ, прыехала камісія, была сустрэча са старшынёй выканаўчага камітэта, камісія з упраўлення [аховы здароўя], ім патлумачылі, далі адказы на ўсе пытанні, што іх цікавілі. Усё было налічана правільна, што было належна — ім заплацілі, згодна з заканадаўствам. Выплачаны правільна заробак. Яны [работнікі хуткай] потым адзваніліся кіраўніку Савета Рэспублікі [Наталлі Качанавай] і сказалі, што пытанне знятае», — сказаў Аляксандр Стома.

Нагадаем, падобная гісторыя ў Бабруйску скончылася скандалам.

Чытайце: У Бабруйску медыкі хуткай сарвалі здымкі сюжэта БТ аб надбаўках і арганізавалі стыхійны мітынг ВІДЭА

Чытайце: Пасля стыхійнага мітынгу медыкаў пазбавіўся пасады галоўны доктар Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?