У пашпарце прозвішча Валерыя Цапкалы запісана як «Цэпкала». Ці гэта правільна?
by NN.byУдзельнікі ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы звярнулі ўвагу на цікавую акалічнасць: у пашпарце прозвішча экс-дырэктара ПВТ па-беларуску пішацца як Цэпкала. Як такое можа быць?

Філолаг Лявон Баршчэўскі тлумачыць, што ўсё ж мусіла быць Цапкала. Правіла тут агульнае для ўсіх падобных прозвішчаў:
«Трэба пісаць праз «а», паколькі гук ненаціскны. Калі б замежнае прозвішча там было, дапусцім, Цэнціні, то тады праз «э». Але гэта прозвішча славянскага паходжання».
Праўда, іншы варыянт таксама дазволены. У правілах, па якіх запаўняюцца пашпарты, ёсць агаворка: калі чалавек хоча неяк па-свойму напісаць прозвішча, ён мае на гэта права.
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?