Лукашэнка праводзіць «палітычную нараду» з Сергеенкам, Качанавай і Шэйманам

https://nn.by/img/w870d4/photos/z_2020_05/000019_1590397278_392162_big-t76vz.jpg
БелТА

Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць хуткага аднаўлення ў нацыянальнай эканоміцы пасля падзення, выкліканага закрыццём краін і сусветных рынкаў ва ўмовах пандэміі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску з Наталляй Качанавай, Ігарам Сергеенкам, Міхаілам Ордам і Віктарам Шэйманам, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што апошнім часам асноўная ўвага надавалася эканоміцы і лячэнню людзей у сувязі з пандэміяй. «У сувязі з той істэрыяй, якая разгарнулася ў СМІ, наклала вельмі жорсткі адбітак на людзей і праз людзей на эканоміку, кіраўнікамі дзяржаў усёй планеты былі прынятыя сур'ёзныя рашэнні аб закрыцці краін (чытай — закрыццё эканомікі)», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Адпаведная абстаноўка, у тым ліку ў асноўных партнёраў Беларусі, не магла не адбіцца і на эканамічным развіцці яе самой.

«Эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбылося пэўнае падзенне эканомікі, хоць прымальнае для нас падзенне. Памяркоўна, — заявіў беларускі кіраўнік. — Гэта сведчыць пра тое, што калі адкрыццё краін будзе больш інтэнсіўным, чым цяпер (а працэс ужо пачаўся, яго ўжо ніхто не спыніць, таму што людзі абурыліся, яны не хочуць сядзець у ізаляцыі), то мы зможам хутка аднавіць сваю эканоміку».

Больш за тое, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават у цяперашняй сітуацыі многія галіны, такія як сельская гаспадарка, будаўніцтва, IT-сектар і шэраг іншых, даюць прыстойны прырост. «Пытанне будзе з прамысловасцю. Таму што не маглі купіць камплектуючых (усё, што было, мы выкарысталі). І, натуральна, прадаць не маглі сваю прадукцыю. Але нарыхтавана нямала гатовай прадукцыі, якая ўжо пачала распрадавацца. Гэта добры сігнал на будучыню», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Таму мы не маглі забыць пра эканоміку. Але, натуральна, мы перажывалі за тое, як будуць складвацца справы з лячэннем рознага роду захворванняў, звязаных з каранавірусам», — дадаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?