На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік ФОТА

by

Напярэдадні дня смерці паўстанцкага камісара Дзісенскага павета сусветна вядомага скульптара Генрыка Дмахоўскага (загінуў 26 мая 1863 года — у баі з карнікамі «васьмю кулямі прашыты») на магіле героя з'явіўся годны велічны помнік.

Магіла, дзе Дмахоўскі пахаваны разам з двума невядомымі паўстанцамі, знаходзіцца ў лесе на старажытным курганным могільніку паблізу вёскі Бірулі Докшыцкага раёна.

https://nn.by/img/w480d4/photos/z_2020_05/image-1-plmge.jpg
https://nn.by/img/w640d4/photos/z_2020_05/image-12-3byoh.jpg
https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/image-1-mwry9.jpg

Зусім маладым Дмахоўскі браў удзел у вызвольным паўстаннні 1831 года. Жывучы потым у эміграцыі за акіянам, ён стварыў бюсты Тадэвуша Касцюшкі, прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана і аднаго з герояў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі Бенджаміна Франкліна. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Творчы геній нашага суайчынніка нарадзіў таксама скульптурную групу «Гарыбальдзі з ваярамі», выяву венгерскага нацыянальнага героя Лаяша Кошута… Раней, у Парыжы, Дмахоўскі ўдзельнічаў у стварэнні саркафага Напалеона.

Незадоўга да паўстання Каліноўскага Генрык вярнуўся на радзіму, каб узяць у рукі зброю.

Доўгі час магіла была ў жудасным стане, ад яе амаль не засталося знаку. Вось так яна выглядала яшчэ ў 2013 годзе на фота Кастуся Шыталя.

https://nn.by/img/w616d4/photos/z_2020_05/dmachouski1-3d3ey.jpg

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?