CityDog.by
«Гэта імя належыць толькі мне!» Минчанин решил изменить имя, фамилию и даже убрать отчество в паспорте – вот что получается
Минский дизайнер Саша Чеботарев решил поменять свое имя, фамилию, а заодно отказаться от отчества. Он уже почти полгода пробует достичь своей цели, но история пока не закончилась успехом.
– Я памяняў для сябе імя Саша Чабатароў на Алесь Светлы: і ў сацсетках, і ў думках, – кажа мінчанін, чые дызайнерскія працы вы дакладна ведаеце. – А для пашпарта гэта справа часу.
Асабіста для мяне гэта важна і як з пункту гледжання дызайнера, і як прыхільніка беларускай культуры, і як проста чалавека. Але лічу, што гэта важна і для ўсіх беларусаў, бо імёнам у нашай традыцыі адводзіцца асаблівае значэнне.
Для чаго ўсё гэта трэба: «Атрыманае прозвішча і “отчество” не маюць да мяне ніякага дачынення»
– Пра тое, каб змяніць імя, я думаў на працягу ўсяго жыцця. Але кожны раз гэтыя думкі вельмі хутка спыняліся іншай думкай: усё гэта складана, паўсюль бюракратыя і камунізм.
Летась жыццё ўсё пабудавала такім чынам: я ўзяў кнігу Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і літаральна праз дзесяць старонак ужо не мог чытаць, а толькі разважаў пра сваё новае імя.
Для мяне паспяховыя досведы змены імя пачынаюцца з Еўфрасінні Полацкай, працягваюцца Янкам Купалам і цягнуцца ў сёняшні дзень праз Адама Глобуса і Алеся Аркуша. Яны ўсе памянялі свае імёны, але патрыярхальна-імперыялістычна-бюракратычны лад жыцця дагэтуль не дазваляе памяняць іх у дакументах.
У 2016 годзе быў адзін выпадак, калі атрымалася змяніць імя і выдаліць «отчество» (у дужках таму, што згодна беларускай традыцыі сэнс «отчество» не існуе) у Антося Вусовіча, які змарнаваў на гэта вельмі шмат часу і нерваў.
Таксама ведаю, што былая дэпутатка Алена Анісім уносіла адпаведны законапраект летась, але невядома, чым там усё скончылася.
– Вы і імя па бацьку хочаце прыбраць у пашпарце?
– Ва ўсім гэтым пытанні я сыходжу ад жыцця. Так склаўся лёс.
Па-першае і самае галоўнае: мяне ўсё жыццё выхоўвала маці. Яна дала мне імя Саша: яго я не мяняю, а проста перакладаю ў адпаведнасці з нашай культурнай традыцыяй. А атрыманае пры нараджэнні прозвішча і «отчество» не маюць да мяне абсалютна ніякага дачынення.
Па-другое, «отчества» ніколі не існавалі ў нашай культуры. Бо «імя» – гэта як цябе назвалі бацькі, «прозвішча» – гэта як цябе празвалі (звычайна празывалі «імём па бацьку», але існуе шмат іншых крытэрыяў). І на гэтым усё.
Уявіце сабе нейкае «отчество», напрыклад: Еўфрасіння Міхайлаўна Полацкая ці Янка Сямёнавіч Купала — гэта проста недарэчна і неарганічна для нашай культуры.
А тут яшчэ і дзяржструктуры: «Гэта маё імя, яно належыць толькі мне!»
– Каб змяніць асабістае імя, трэба звярнуцца ў загс з заявай, матывацыйным абгрунтаваннем, копіяй пашпарту, пасведчаннем аб нараджэнні, фотаздымкам. І плюс усялякія дакументы, якія маглі б мець дачыненне да абгрунтавання. Так, я зрабіў скрыншоты сайта, які сам стварыў і дзе размяшчаю інфу пра імёны нашых дзеячаў.
Кожны крок суправаджаецца цяжкасцямі і непаразуменнем. А я хачу нагадаць: гэта маё імя, яно належыць толькі мне! Але чамусьці я мушу прасіць у кагосьці дазвол.
Першая складанасць – моўная праблема. Я ўсё рабіў па-беларуску, а мне адказвалі па-расейску. І толькі пасля таго, як я ветліва папрасіў адказваць па-беларуску, мне пачалі адказваць па-беларуску.
І я лічу гэта самым галоўным момантам і адказам на пытанне, чаму ў нас усё так складана. І менавіта з-за моўнай дыскрымінацыі ў нас перавага на боку рускай мовы. Прывяду цытату Аляксандра Лукашанца (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі):
«Асаблівасці функцыянавання патронімаў у сучаснай беларускай афіцыйнай іменаслоўнай практыцы, абумоўленыя сітуацыяй дзяржаўнага двухмоўя, знаходзяць сваё ўвасабленне, па-першае, у тым, што ў нарматыўна-прававой сферы пераважнае месца займае менавіта руская мова».
Далей Лукашанец прыводзіць велізарны стос праблем, якія існуюць праз «отчество». Таму трэба адмяніць яго і зрабіць адпаведна беларускай іменаслоўнай традыцыі. Менавіта традыцыі, як гэта напісана ў Законе «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (арт. 33), які гарантуе, што «беларускія (рускія) асабовыя імя і прозвішчы ўжываюцца адпаведна нацыянальнай імяслоўнай традыцыі».
Але ў апошнім адмоўным адказе наконт майго «отчества» Мінюст спасылаецца не на традыцыю, а на практыку. Ну і я ўжо не кажу пра цяжкасці ў камунікацыі з супрацоўнікамі загса. Там проста цёмны лес.
Але Саша яшчэ афіцыйна не стаў Алесем: «Імя і прозвішча мне дазваляюць змяніць, а прыбраць “отчество” – не»
– Увесь гэты працэс пачаўся ў студзені і пакуль у гэткім стане і завіс. Імя і прозвішча на беларускую мову мне дазваляюць змяніць, а вось прыбраць «отчество» – не.
Першы раз мне адмовілі, калі я пісаў аб выдаленні «отчества» цалкам: «Законодательством Республики Беларусь не предусмотрена возможность неприсвоения отчества при регистрации рождения или только его исключение из записи акта о рождении».
Другі раз я пісаў аб змяненні «отчества» на літару Х. Адказ быў такі: «У адпаведнасці з афіцыйнай іменаслоўнай практыкай, імя па бацьку (патронім) з’яўляецца абавязковай часткай трохчленнай формулы ідэнтыфікацыі грамадзяніна ў дакументах, якія сведчаць яго асобу (пасведчанне аб нараджэнні, пашпарт), дакументах аб адукацыі і г.д.
Імя па бацьку ўтвараецца па ўстаноўленых правілах ад уласнага імя з дапамогай суфіксаў. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не дапускаецца ўказанне ў запісе акта грамадзянскага стану імя па бацьку ў выглядзе адной пачатковай літары».
Але другі адказ быў бессэнсоўны, бо тэрмін дзеяння дазволу на змену імя і прозвішча на той момант ужо скончыўся (на гэта даецца месяц). Таму нават калі б яны і дазволілі змяніць «отчество», то мне зноў трэба было б падаваць дакументы на змену імя і прозвішча. І так па коле.
Наколькі я ведаю, заканадаўства дазваляе непрысваенне «отчества», але загсы карыстаюцца сваімі ўнутранымі інструкцыямі. Але гэта цікава з пункту гледжання самаасэнсавання не толькі мяне, а ўсіх беларусаў.
Для мяне гэта пытанне больш ляжыць у полі самаідэнтыфікацыі і культурнай з’явы, чым у полі юрыспрудэнцыі. То бок калі знойдуцца юрысты, якія разумеюць, у чым сэнс ідэі, то разам мы б маглі пайсці далей у суд і наогул пашырыць гэты рух.
А сэнс ідэі сфармуляваў Янка Купала яшчэ напачатку ХХ стагоддзя: каб «людзьмі звацца».
Мнение юриста: «Формально в загсе правы. Поэтому только суд»
– К сожалению, у нас во всех нормативных актах указано, что у ребенка должно быть отчество. Например, в статье 69 Кодекса о браке и семье говорится, что «отчество ребенку присваивается по собственному имени отца». В нашей же Конституции вопрос отмены отчества вообще не затрагивается. Поэтому нам приходится руководствоваться Кодексом и инструкциями для загсов об изменении фамилии, имени и отчества.
В то же время в Беларуси существует процедура изменения отчества, но нет процедуры его отмены. Поэтому формально органы загса правы: можно изменить имя, фамилию и даже отчество, но полностью отменить его нельзя.
В принципе, мы можем обжаловать отказ в удалении отчества. Человек подает запрос в загс: какую процедуру он хочет провести и по какой причине. На это ему должен прийти ответ с утверждением или отказом в письменной форме (в случае последнего загс должен объяснить причины и дать ссылки на законодательные документы). А дальше с этим ответом можно идти в суд.
Но, поскольку законом не предусмотрена процедура отмены отчества, то, скорее всего, решение будет вынесено не в пользу гражданина.
Фото: из архива героев.