У Мінску будуць змагацца з дзьмухаўцамі

by
https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2019_05/dz1_190419-u389x-7y7t6.jpg
Фота Волі Афіцэравай

Чысціць газоны ад пустазелля будуць пры дапамозе новага гербіцыду. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Анжаліка Пузанкова.

Навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі распрацавалі рэкамендацыі, як ужываць на гарадскіх газонах прэпараты, што перашкаджаюць росту і развіццю дзьмухаўца. Яны падабралі і выпрабавалі склад, які ўключае ў сябе гербіцыд «Магнум», эфектыўны супраць пустазелля, а таксама прэпараты, якія стымулююць рост газонных траў.

Новы прэпарат тэсціравалі летась на ўчастку праспекта Незалежнасці ад ваеннага гарадка да выезду з горада. Там дзьмухаўцы з газона зніклі, а шматгадовыя злакавыя травы засталіся цэлымі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?