Пандэмія ў свеце. ГРАФІКІ за 24 мая

by

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 25 мая ў свеце зарэгістравана 5 500 577 выпадкаў каранавіруса, памерлі 346 719 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 686 436 выпадкаў каранавіруса, а памерла 99 300 чалавекі, з іх 617 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 363,6 тысячы выпадкаў каранавіруса, 703 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 344,5 тысячы чалавек, 153 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Мексіцы (190) і Індыі (156).

24 мая ў свеце зафіксавана 96 505 новых выпадкаў.

https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/1-wpw1r.jpg

За 24 мая зафіксавана 2 828 смерцяў ад каранавіруса.

https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_05/2-eluzd.jpg

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?