На МКАД бяспраўнік разбіў «Ягуар». Машына загарэлася

by

Як паведаміла ДАІ Мінска, здарэнне адбылося ўначы 25 мая. Кіроўца аўтамабіля «Ягуар» рухаўся па МКАД (49 км) з боку Даўгінаўскага тракта ў кірунку Лагойскага тракта і каля 1:30 не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Машына загарэлася.

30-гадовы кіроўца дастаўлены ў бальніцу, у «Ягуары» ён быў адзін.

Высветлена, што кіроўца — бяспраўнік, што неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без дакументаў, з перавышэннем хуткасці, у нецвярозым стане.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?