«Акадэмкніга» прапануе: працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сетцы» Януша Вішнеўскага

by
Працяг бестселера польскага пісьменніка Януша Вішнеўскага «Адзінота ў сетцы» пад назвай «Канец адзіноты» выйшаў па-беларуску пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, прычым раней за рускамоўны пераклад. Выданне ўжо можна набыць у «Акадэмкнізе» (Мінск, пр. Незалежнасці, 72).
https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_02/-1-12lg1.jpg

Канец адзіноты: раман. Януш Леон Вішнеўскі.

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага — пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве». Яго галоўныя героі — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай электронных сродкаў сувязі.