Лукашэнка расказаў, як атрымліваюцца самыя прыгожыя дзеці ВІДЭА

by
Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната пагутарыў з некалькімі работнікамі. Адным з іх аказаўся выхадзец з Егіпта, які ўжо 7 гадоў жыве ў Беларусі. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».

Лукашэнка пацікавіўся, ці ажаніўся егіпцянін у Беларусі і ці ёсць у яго дзіця. Рабочы кіўнуў галавой.

Лукашэнка адзначыў:

— Самыя прыгожыя дзеці — гэта калі егіпцяне, лівійцы, сірыйцы, іракцы, іранцы жэняцца на нашых дзяўчатах. Самыя прыгожыя дзеці!

Лукашэнка таксама дадаў, што неўзабаве наведае Егіпет і сустрэнецца з прэзідэнтам гэтай краіны.

У египтянина Феди день задался. Сегодня познакомился с одним президентом, на следующей неделе познакомится с другим, пусть и заочно😀