Не толькі Пушкін: Шаўрова вінавацяць яшчэ ў псаванні помніка загінулым міліцыянерам

by
«Маладафронтаўцу» Піліпу Шаўрову выстаўлена абвінавачанне па 1 частцы 339 артыкула Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Мінімальнае пакаранне — штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце, у справе расследуюцца два эпізоды.

Адзін з іх датычыцца таго самага выпадку з помнікам Пушкіну.

Чытайце: Невядомыя пафарбавалі рукі на помніку Пушкіну ў Мінску ў чырвоны колер ФОТА

Чытайце: За «крывавыя рукі» помніка Пушкіну затрыманы маладафронтавец Піліп Шаўроў

Другі эпізод датычыцца пашкоджання помніка ў Мінску супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў Беларусі, якія загінулі пры выкананні службовага доўгу.

Паводле следства, гэты помнік таксама быў абліты фарбай.

https://nn.by/img/w600d4/photos/z_2020_02/94_big-j8jll.jpg
Фота: Wikimapia.org

Чытайце. Пасол Расіі пра хлопца, які размаляваў рукі Пушкіна: Дастаткова грамадскага асуджэння