Давыдзька прапануе размяшчаць на замежных тэлеканалах беларускую сацыяльную рэкламу

Старшыня пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька ініцыюе замяніць рэкламу на замежных тэлеканалах на беларускую сацыяльную, перадае БелТА.
https://nn.by/img/w800d4/photos/z_2019_09/1_16-tqogw.jpg

Змены ў рэкламу на тэлеканалах абмяркоўваюць сёння падчас пасяджэння рабочай групы пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На абмеркаванне вынесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

«Прапанова заключаецца ў наступным. Калі замежны сродак масавай інфармацыі ў нас па законе транслюе без права паказваць рэкламу на тэрыторыі нашай краіны, то добрасумленнае СМІ і кабельныя аператары абавязаныя яе выразаць. Мяне абурае заўсёды, калі я праглядаю кабельныя каналы і там даволі-такі часта сустракаецца рэклама расійскіх і іншых замежных вытворцаў. Па гэтым законапраекце будзе дазволена сацыяльная рэклама, гэта значыць сацыяльныя ролікі, што ўразаюцца ўжо беларускім аператарам у гэты кантэнт», — сказаў Генадзь Давыдзька.