https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_02/palienka-vs-2020-u78n4.jpg

Паліенку не пусцілі на разгляд скаргі ў Вярхоўны суд з-за нашыўкі салідарнасці

by

Вярхоўны суд Беларусі 14 лютага разглядзеў апеляцыйную скаргу актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі на прысуд Мінскага гарадскога суда. Паліенку ў суд не прапусцілі з-за адмысловай нашыўкі на вопратцы, піша spring96.org.

Паліенка зрабіў нашыўку ў знак салідарнасці з анархістам — 19-гадовым Мікітам Емяльянавым, асуджаным днямі на сем гадоў калоніі.

Бок абвінавачвання паведаміў, што віна Паліенкі цалкам даказаная і няма сумневу ў правільнасці вынесенага прысуду. Таму просіць пакінуць без задавальнення скаргу Паліенкі.

Скаргу пакінулі без задавальнення.

25 кастрычніка 2019 года былога палітвязня звінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве і прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову) з падпіскай аб нявыездзе і прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Адзін год абмежавання волі быў адняты згодна з абвешчанай амністыяй, таксама ў тэрмін адбыцця пакарання быў залічаны час знаходжання ў следчым ізалятары.

Праз некаторы час пракуратура горада Мінска абскардзіла рашэнне Мінскага гарадскога суда ў Вярхоўны суд, але затым гэты пратэст пракурор адклікаў. Дзмітрый Паліенка, у сваю чаргу, таксама абскардзіў рашэнне Мінскага гарадскога суда ў вышэйстаячым судзе, а ў гэтым выпадку ім з’яўляецца Вярхоўны суд.

Анархістам Емяльянаву і Комару далі па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыі ля будынкаў суда і СІЗА ў Мінску