У нядзелю пацяплее, а ў панядзелак у Брэсце наогул да +12°С
by NN.byУ суботу, 15 лютага, ноччу па поўдні краіны мокры снег і дождж, месцамі наліпанне мокрага снегу. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0…-6°С, днём +1…6°С, піша Tut.by
У Мінску — без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1…-3°С, у ваколіцах горада -4…-6°С, максімальная днём +3…5°С.
У нядзелю стане яшчэ цяплей. Ноччу -3…+2°С, днём +2…+7°С, па паўднёвым захадзе да +9°С. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца.
Ужо 17 лютага, у панядзелак, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад шырокага цыклона «Дэніс», які будзе перамяшчацца ўздоўж берагоў Скандынавіі на поўнач Нарвегіі.
Пераважна па паўночнай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах нашай краіны моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Ноччу 0…+6°С, максімальная днём ад +5°С па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе краіны.
У сярэдзіне тыдня захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор'е.