https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_02/jack-up-rig-in-the-caspian-sea-bljjk.jpg
Wikimedia Commons

Яшчэ адна краіна гатова прадаваць нафту Беларусі

Іран гатовы весці перамовы з Беларуссю па пытанні пастаўкі нафты, заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу-Захад» пасол Ірана ў Мінску Саід Яры.

«Мы цалкам гатовыя весці перамовы з беларускім бокам і прадаваць ёй нафту. Але гэта чыста камерцыйнае пытанне», — сказаў Яры.

Дыпламат адзначыў, што як адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты ў свеце, Іран заўсёды шукае магчымасці для яе продажу. «Беларусь з'яўляецца патэнцыйным пакупніком. Тым больш, яна ўжо купляла нафту з Ірана», — дадаў пасол.