Лукашэнка на праблемным заводзе ў Светлагорску пацікавіўся, ці не смярдзіць тут
Аляксандра Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалагічных прэтэнзій да працы новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК, перадае БЕЛТА.
У час наведвання прадпрыемства кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці вырашаны ўсе экалагічныя пытанні пры стварэнні новай вытворчасці. «Ці не смярдзіць?» — спытаў ён.
Старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў запэўніў, што праблем няма. «Інакш мы б не падпісалі акт уводу (прадпрыемства)», — сказаў кіраўнік канцэрна.
У выніку Лукашэнка ажыццявіў сімвалічны пуск абсталявання лініі па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы.
Нагадаем, што Светлагорскі ЦКК не раз згадваўся ў сувязі то з праблемамі кітайскага падрадчыка, то з грандыёзнымі стратамі, то з пратэстамі мясцовых супраць будаўніцтва з-за непрыемнага паху ў акрузе.