У Мінску 19-гадовы на «Рэно» вёз непаўналетніх і ўрэзаўся ў слуп: загінуў адзін з пасажыраў
Сёння апоўначы на вул. Гарэцкага ў Мінску 19-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
У аўто знаходзіліся чацвёра непаўналетніх пасажыраў.
17-гадовы пасажыр памёр на месцы здарэння. Кіроўца і 16-гадовы пасажыр знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. 19-гадовы малады чалавек атрымаў пасведчанне кіроўцы 15 студзеня.