СК прапануе змякчыць пакаранне за распаўсюд порна
by Адар'я Гуштын, Tut.byУ Следчым камітэце выступаюць з ініцыятывай дэкрыміналізаваць злачынствы, звязаныя з распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў, — за ўпершыню ўчыненае злачынства на працягу года прыцягваць да адміністрацыйнай, а не крымінальнай адказнасці, піша Tut.by. Цяпер за распаўсюджванне порна пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
![https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_01/2017-08-02-09-14-36-1000x667-yxsny.jpg https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_01/2017-08-02-09-14-36-1000x667-yxsny.jpg](https://nn.by/img/w924d4/photos/z_2020_01/2017-08-02-09-14-36-1000x667-yxsny.jpg)
Летась зафіксаваны рост злачынстваў з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі і супраць інфармацыйнай бяспекі.
Следчы камітэт, абапіраючыся на міжнародны вопыт і судовую практыку ў Беларусі, ініцыюе дэкрыміналізацыю ўпершыню здзейсненага на працягу года захоўвання з мэтай распаўсюджвання або рэкламавання, альбо распаўсюджвання, рэкламавання парнаграфічных матэрыялаў. Гаворкі пра дэкрыміналізацыю вырабу парнаграфіі няма.
Разам з тым, СК ініцыюе ўвядзенне крымінальнай адказнасці за незаконны распаўсюд рэквізітаў плацежных карт і рахункаў.