Беларусаў з расійскім дазволам на жыхарства пры ўездзе ў Расію з Кітая будуць змяшчаць у каранцін
Грамадзяне Беларусі, а таксама Кітая, якія маюць дазвол на жыхарства ў Расіі, могуць прайсці на тэрыторыю Расіі праз 16 пунктаў пропуску ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Расіі, дзе раней былі абмежаваны транспартныя зносіны, але будуць змешчаны пад 14-дзённы каранцін, заявіла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава, піша interfax.by.
«Сёння з нуля гадзін, як вы памятаеце, мы закрылі пешаходныя і аўтамабільныя пункты пропуску. Сёння на падставе інфармацыі нашых калег з памежнай службы і Федэральнай мытнай службы прынялі дадатковыя рашэнні аб тым, што грамадзяне Кітая, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія хочуць перасекчы расійскую мяжу праз гэтыя пункты і маюць дазвол на жыхарства, будуць прапускацца, але змяшчацца пад каранцін», — сказала Голікава.