Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі пакуль не плануецца
by NN.byКантакты прэзідэнтаў Расіі і Беларусі ў найбліжэйшы час не плануюцца, але паміж Масквой і Мінскам ажыццяўляюцца кансультацыі на экспертным і высокім узроўні, паведаміў у пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.
«Пакуль у найбліжэйшы час нейкіх кантактаў на найвышэйшым узроўні не запланавана. Разам з тым яны могуць з'явіцца, калі прэзідэнты палічаць гэта мэтазгодным», — сказаў Пяскоў журналістам.
Ён адзначыў, што «на экспертным і высокім узроўні кантакты ажыццяўляюцца». «Калі я не памыляюся, плануецца або зараз ідзе сустрэча нашага старшыні ўрада [Мішусціна] з яго беларускім калегам [Румасам] у Алматы. Таму кантакты ідуць», — заявіў Пяскоў.