Кітайскі каранавірус дабраўся да пятай еўрапейскай краіны

by

Новы кітайскі каранавірус 2019-nCoV упершыню выявілі ў двух чалавек у Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміў галоўны доктар Англіі Крыс Уіці, перадае Reuters. Такім чынам Вялікабрытанія стала пятай краінай у Еўропе, у якой выявілі вірус.

Паводле яго слоў, пацыенты — члены адной сям'і, яны атрымліваюць спецыялізаваную дапамогу ад Нацыянальнай службы аховы здароўя рэгіёну. Не ўдакладняецца, ці выязджалі захварэлыя за мяжу ці вірус прывезлі турысты.

Па стане на 31 студзеня ў свеце на каранавірус захварэлі 9 776 чалавек, 213 чалавек памерлі. У Еўропе выпадкі зафіксаваныя ў Фінляндыі, Італіі, Нямеччыне, Францыі, а цяпер у Вялікабрытаніі.