АНТ здымае серыял пра прыгоды на запраўцы — «Начная змена»
by АЯТэлеканал АНТ пачаў здымаць уласны тэлесерыял пра прыгоды на запраўцы.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік канала Марат Маркаў.
Са словаў Маркава, пілотная серыя ўжо гатовая, серыял будзе называецца «Начная змена», у ім будуць паказаныя і абыграныя замалёўкі з жыцця сучасных беларусаў. Дзеянне адбываецца на аўтазапраўцы.
Бюджэт пакуль не называецца, але, маўляў, ён невялікі і складаецца з уласных сродкаў, дата выхаду першага сезона пакуль таксама невядомая.
Беларускай мовы ў пілотнай серыі няма.
Гэта рэдкі выпадак, калі беларускі тэлеканал уласнымі сіламі спрабуе стварыць серыял.
Звычайная сітуацыя з серыяламі ў Беларусі — гэта калі на замову расійскіх кампаній «Беларусьфільм» стварае нейкі другасны прадукт, у якім з беларускага толькі дэкарацыі і артысты ў ролях другога плана.