Беспрацоўе ў ЕС знізілася да мінімуму з 2000 года
Узровень беспрацоўя ў 28 краінах — членах ЕС у снежні 2019 года склаў 6,2%, і гэта самы нізкі паказнік са студзеня 2000 году, сведчаць Статыстычнага ўпраўлення ЕС, піша Радыё Свабода
Сярод краінаў ЕС самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў снежні 2019 года зафіксавалі ў Чэхіі (2,0%), а таксама ў Нямеччыне (3,2%) і Нідэрландах (3,2%). Узровень беспрацоўя ў Польшчы складае 3,3%.
Самыя высокія паказнікі беспрацоўя былі ў Грэцыі (16,6% у кастрычніку 2019-га) і Іспаніі (13,7%).
Беспрацоўе сярод моладзі ў ЕС у снежні 2019 года зменшылася да 14,1% у параўнанні з 14,6% у снежні 2018 года.
Узровень беспрацоўя ў краінах еўразоны склаў 7,4%, і гэта самы нізкі паказчык з мая 2008 года. У параўнанні з сітуацыяй годам раней колькасць беспрацоўных знізілася на 747 тысяч чалавек у ЕС і на 592 тысячы — у еўразоне.
*У еўразону ўваходзіць 19 краінаў — членаў ЕС: Аўстрыя, Бельгія, Кіпр, Латвія, Нямеччына, Іспанія, Літва, Італія, Ірландыя, Мальта, Нідэрланды; Славакія, Люксембург, Партугалія, Славенія, Фінляндыя, Эстонія, Францыя, Грэцыя.